Зборная Беларусі згуляе з Расіяй на ЧС па хакеі

Беларускія хакеісты сёння згуляюць са зборнай Расіі на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Чэхіі. Чарговы матч групавога этапу спаборніцтваў пройдзе ў Астраве, жывую трансляцыю паядынка можна будзе паглядзець на тэлеканале “Беларусь 2”, пачатак у 13.05.

Зборная нашай краіны на чэмпіянаце свету перамагла Славенію (4:2), саступіла ў авертайме Славакіі (1:2), а потым разграміла Данію (1:5) і сенсацыйна выйграла ў зборнай ЗША з буйной перавагай у ліку (5:2).

Каб гарантаваць сабе месца ў плэй-оф, беларусы павінны набраць 3 ачкі ў астатніх трох матчах групавой стадыі турніра. Сёння яны гуляюць з Расіяй, 11 траўня — з Фінляндыяй і 12 траўня — з Нарвегіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі