Зборная Польшчы па футболе згубіла шанцы на выхад у плэй-оф чэмпіянату свету
Зборная Польшчы па футболе згубіла шанцы на выхад у плэй-оф чэмпіянату свету. У нядзелю палякі прайгралі другі матч (у першым было паражэнне ад Сенегала — 1:2), на гэты раз калумбійцам. І гэта быў разгром — 0:3. Польская зборная прадэманстравала надзіва бяззубую гульню. Надзеі на Роберта Левандоўскага не апраўдаліся. А вось калумбійцы рэабілітаваліся за крыўднае паражэнне на старце першынства ад японцаў (1:2). Галы забілі Еры Міна (40-я хвіліна), Радамель Фалькао (70-я) і Хуан Куадрада (75-я).
Раней у групе “Н” зборныя Японіі і Сенегала згулялі ўнічыю 2:2. У іх па 4 ачкі. Калумбія мае 3 ачкі, а ў Польшчы ачкоў няма. У апошнім туры Калумбія гуляе з Сенегалам, а Польшча — з Японіяй.
Фота: Reuters