Здаецца, Беларусь спрабуе нам нешта сказаць: сацсеткі пра парад у Мінску

Парад без масак у Мінску / Reuters
Парад без масак у Мінску / Reuters

9 траўня ў Мінску прайшоў ваенны парад. У сацсетках яго нярэдка называлі "чумным" ці "каранавірусным" — бо ў Беларусі цяпер фіксуецца па 800-900 новых выпадкаў COVID-19 за суткі, і любое масавае мерапрыемства ў такіх умовах толькі падштурхоўвае эпідэмію. А тут — шмат вайскоўцаў, маладыя людзі са сцягамі, тысячы гледачоў на трыбунах... Але, як сказаў Аляксандр Лукашэнка, адмяніць парад мы не можам — бо людзі падумаюць, што мы чагосьці спалохаліся.

Парад прадказальна выклікаў бурленне ў сацсетках. Лепшыя жарты, як звычайна, у твітары:

На галоўнай трыбуне, дзе знаходзіўся Аляксандр Лукаенко і вышэйшае кіраўніцтва краіны, ахоўных масак заўважана не было. Але карыстальнікі сацсетак ўсё ж знайшлі модныя маскі на удзельніках параду. Не зусім каранавірус-стайл, але як ёсць — так ёсць:

Кажется, Беларусь пытается нам что-то сказать: соцсети о параде в Минске
Салдат у масцы на парадзе ў Мінску / Reuters

Блогер і медыяэксперт Дзяніс Блішч заўважыў, што ва Украіне ў час трансляцыі парада схавалі "постсавецкі" беларускі герб. Дэкамунізацыя — не жарт!

Кажется, Беларусь пытается нам что-то сказать: соцсети о параде в Минске

Бізнэсмэн Аркадзь Ізраілевіч (той самы, звязаны з рэстаранам "Паедзем паядзім" непадалёк ад месца сталінскіх расстрэлаў у Курапатах) радуецца за асфальтавы завод. Добра, маўляў, што цяжкая тэхніка па вуліцах Мінска прайшла — замовы будуць!

Карыстальнік твітэра @small_lord выкарыстоўвае базавыя навыкі фоташопа: "Мне здаецца, Беларусь спрабуе нам нешта сказаць":

Кажется, Беларусь пытается нам что-то сказать: соцсети о параде в Минске
twitter.com/small_lord

Яшчэ пара з'едлівых твітаў:

Ды і ў "Фэйсбуку" крытыкаў параду хапае:

Дарэчы, мяркуючы па дыяграме, якую нядаўна выпадкова паказаў журналістам Лукашэнка, яшчэ тры тыдні ў Беларусі колькасць хворых на COVD-19 будзе расці так жа хутка, як цяпер. Цікава, ці ўлічылі медыкі ў сваім прагнозе правядзенне параду.

Драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык заўважае, што парад у гэтым годзе прайшоў без замежных гасцей. Яно і не дзіўна, бо каб выканаць правілы самаізаляцыі, у Беларусь замежным гасцям трэба было прыехаць за два тыдні да параду. А па вяртанні з вялікай верагоднасцю сысці ў карантын яшчэ на два тыдні ў сябе на радзіме. Іншыя краіны былі прадстаўленыя выключна дыпламатамі, якія працуюць у Беларусі — журналісты налічылі на трыбуне 18 амбасадараў.

Фудблогер Павел Крамар паказвае, як калона ваеннай тэхнікі прыпынілася, каб прапусціць машыну хуткай дапамогі. Напярэдадні, падчас рэпетыцыі парада, "хуткую" такі не прапусцілі — і быў скандал.

А дата-аналітык Дзмітрый Іванавіч, як заўжды, са статыстыкай:

Паводле папярэдняй ацэнкі МУС, на парад у Мінску прыйшло больш за 15 тысяч гледачоў. У мінулыя гады падобныя парады сабралі да 250 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі