Здановіч: У адукацыйным кодэксе няма ніводнага радка пра абавязковую форму

Абавязковая школьная форма можа з’явіцца ў Беларусі як для вучняў, так і для настаўнікаў. Але не раней чым праз год. Цяпер гэта пытанне шырока абмяркоўваецца дэпутатамі. Як распавёў Еўрарадыё старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі Ўладзімір Здановіч, пакуль такая норма ў праект адукацыйнага кодэкса не ўносілася. Ўладзімір Здановіч: “На гэты момант у дадзеным праекце кодэксу няма аніводнага радка, які б датычыўся абавязковай школьнай формы для вучняў і, вядома, для настаўнікаў. Гэта проста тэма, якая патрабуе абмеркавання, таму яна і ўзнікла. Я не магу даць стоадсоткавай гарантыі, што яна з’явіцца ў законапраекце, для гэтага трэба пачуць меркаванні тых, каго гэта датычыцца”.

Дэпутат спадзяецца на шырокае грамадскае абмеркаванне гэтага пытання. Паводле яго слоў, частка людзей, з якімі ён сустракаўся, не супраць таго, каб была адзіная форма, а некаторыя новаўвядзення не ўспрымаюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі