Земфіра запіша альбом з гітарыстам "Океана Ельзи"
Вясновы рэліз шостага альбома рок-спявачкі Земфіры не адбудзецца. Выхад пласцінкі папярэдне пераносіцца на восень.
Пра тое, што рэліз адкладваецца, спявачка сама паведаміла на сваім сайце такімі словамі: "На жаль і ах, альбома вясной не будзе - не паспяваю запісаць. Буду спадзявацца на восень і ваша цярпенне. гэты год сапраўды будзе лепшым)".
Нагадаем, што ў 2010 годзе Земфіра "адкатала" міні-тур па клубах, у якім прадставіла старыя песні ў нечаканых новых аранжыроўках.
Што да будучага альбома, дэталі трымаюцца ў сакрэце, але, па інфармацыі партала OpenMusic, у запісе бярэ ўдзел гітарыст украінскага гурта "Океан Ельзи" Пётр Чарняўскі.
Нагадаем, што папярэдні паўнавартасны альбом "Спасибо" Земфіра прадставіла ў 2007 годзе.
Фота: voolchitza.livejournal.com