Згнілыя целы двух пенсіянераў знайшлі ў Мінску
Увечары 6 жніўня ў кватэры жылога дома на вуліцы Чарнышэўскага былі знойдзеныя целы 63-гадовых мужа і жонкі ў стадыі гніення. Праверкай інцыдэнту заняўся Следчы камітэт.
Следчыя з удзелам міліцыянтаў і судмедэкспертаў агледзелі месца здарэння. У кватэры яны знайшлі дзевяць бутэлек ад розных спіртных напояў. Таксама праваахоўнікі апыталі сваякоў і суседзяў памерлых. Тыя распавялі, што муж і жонка злоўжывалі спіртным.
Для вызначэння прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза.