Жалобная працэсія з трунамі Качыньскіх прыбыла ў замак Вавель
У замак Вавель прыбыла жалобная працэсія з трунамі прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі. Перад гэтым у Марыяцкім касцёле адбылося жалобнае набажэнства. На плошчы каля касцёла сабралося больш за 50 тысяч чалавек. У цырымоніі пахавання возьмуць удзел толькі сваякі і найбліжэйшыя сябры Качыньскіх.