Жанет арганізавалі канцэртны тур за выступ перад Лукашэнкам
Жанет з канцэртам-акцыяй “За здаровую сям’ю” па загадзе зверху чакаюць чыноўнікі райвыканкамаў амаль усіх райцэнтраў Беларусі. І ламаюць галаву – як назбіраць грошы на выплату яе ганарара. Канцэртны тур па гарадах і вёсках Беларусі спявачкі Жанет з кожным днём набірае абароты. Ледзь не кожны дзень – выступы ў новым горадзе. Акцыя ладзіцца пад патранатам аж трох міністэрстваў: спорта і турызму, культуры і міністэрства інфармацыі. Еўрарадыё стала вядома, што атрымаць такі зайздросны канцэртны дзяржзаказ Жанет удалося дзякуючы выступу падчас хакейнага матчу прэзідэнцкай каманды. На чале з галоўным форвардам. Пра гэта расказала канцэртны дырэктар спявачкі Ружына Канановіч.
Ружына Канановіч: “Яна зімой вяла вельмі часта хакейныя матчы, у тым ліку і прэзідэнцкія, яна там у якасці вядучай выступала і спявачкі. Міністр спорту даведаўся, што ў нас праходзіць акцыя “За павышэнне нараджальнасці”. А паколькі яна заўсёды бярэ ўдзел у розных спартовых, альбо спартыўна-культурных акцыях, ён ёй і прапанаваў узяць удзел у такой, прыдуманай імі акцыі”.
У адрозненні ад палітычнай акцыі “За Беларусь”, грошы на якую давала дзяржава, фінансаваць сваю выдумку міністэрствы альбо не змаглі, альбо не захацелі. Зразумела, ні адзін артыст не паедзе выступаць бясплатна. Тым больш, у тур, разлічаны ледзь не на год. Каб і заяўленую ўжо акцыю не праваліць і “зорку” сцэны не пакрыўдзіць, чыноўнікі проста разаслалі загад ва ўсе аддзелы культуры усіх райвыканкамаў, што ляжаць на шляху акцыі, з патрабаваннем арганізаваць для Жанет канцэрты. Праўда, дырэктарка спявачкі сцвярджае, што для іх гэта нічога не мяняе – фіксаванай стаўкі ганарара там няма, і яны атрымаюць не больш, чым заробяць з продажу білетаў.
Ружына Канановіч: “Вось загад, і вось, што напісана па пунктах: “У адпаведнасці з тым-таі і тым-та правесці з такога-та па такое-та спартыўна-культурную акцыю ў рамках Года здароўя пад дэвізам “За здаровую сям’ю” з удзелам спявачкі Жанет у гарадах і раёнах”. Мы бы і так праводзілі гэтыя канцэрты ў гэтых гарадах! І без гэтага загада. У нас была свая акцыя і мы самі па ёй працавалі і самі пра ўсё дамаўляліся. Гэта загад для іх, але ў іх няма загаду, каб наш канцэрт аплочвалі. Няма фіксаванай сумы. Калі б яна была, то ў загадзе б напісалі: “Аплаціць фіксаваную суму ў такім-та памеры”. Канешне, мы б гэтага хацелі, каб нам пазванілі і сказалі: “За кожны канцэрт мы вам плацім альбо наперад, альбо потым”…
Дырэктарка не выключае, што білеты на канцэрт Жанет упаўнаважаныя райвыканкамамі асобы будуць распаўсюджваць па прадпрыемствах і ва ўстановах. Але не бачыць у гэтым нічога заганнага. І ўпэўнена, што нікога не будуць прымушаць квіткі набываць.
Ружына Канановіч: “Гэта звычайная практыка працы з артыстамі беларускай эстрады. Тэлефануюць на прадпрыемствы, прапануюць квіткі, пэўная іх частка ёсць у касе. І ні акцыя, ні загад гэты тут не пры чым. Тут жа не сказана: “Абавязаць, каб людзі былі на канцэрце”. І мы пра гэта не просім, гэта іх метад працы”.
Але начальнік аддзела культуры Валожынскага райвыканкама Вікенцій Адамовіч расказаў Еўрарадыё, што менавіта на загадзя абумоўлены, фіксаваны ганарар для Жанет яны дамовіліся з дырэктаркай спявачкі.
Вікенцій Адамовіч: “Мы ўжо з дырэктарам Жанет, пэўны час таму мы з ёй звязваліся, і, ведаючы нашу тэрыторыю, нашу залу – у сярэднім 240 месцаў, бо яшчэ 10 вельмі дрэнныя і таму кошт квітка павялічваецца – мы з ёй дамовіліся на 2 мільёны”.
Паводле яго слоў, Валожын не можа дазволіць сабе выдзяліць грошы на ганарар спявачцы з мясцовага бюджэту. Усе спадзяванні на продаж квіткоў. А каб іх прадаць, кажа, давядзецца пабегаць.
Вікенцій Адамовіч: “Мы зробім усё, каб людзі былі. Мы не можам зорку беларускай эстрады, пры такім грандыёзным туры ў пустой зале прыняць. Будзем раздаваць па прадпрыемствам, прасіць хадзіць, распаўсюджваць, угаворваць і г.д. І гэта пройдзе праз аддзел культуры, па нашых квітках”.
І ўсё адно дырэктарка “зоркі” скардзіцца, што заробкі ў Жанет падчас туру невялікія.
Ружына Канановіч: “Гэты тур вялізнага заробку не дае. Сума смешная атрымліваецца з кожнага канцэрта артысту. Трэба аплаціць паліграфію, рэкламу, памяшканне, транспарт, арэнду гука і святла, дзяўчат шоў-балета, касцюмы. Аплочваем падаткі, адміністратарскія, распаўсюднікам. У выніку сума артысту смешная атрымліваецца”.
Не будзем казаць пра адміністратарскія выдаткі, але наўрад ці нешта атрымаюць ад Жанет распаўсюднікі з валожынскага райвыканкама. Да і за арэнду памяшкання з іх наўрад ці што возьмуць. Вялікай колькасці апаратуры фанаграмнаму выканаўцу не трэба, а, гледзячы на фота Жанет, бачна, што і касцюмы ў яе мінімальныя.