Жаночая зборная Беларусі па баскетболе засталася без Еўрабаскета і Алімпіяды
FIBA Europe
Жаночая сборнаая Беларусі па баскетболе не змагла выйсці ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы – 2019. У вырашальным паядынку на групавой стадыі беларускі прайгралі расіянкам з розніцай 14 ачкоў — 62:76 (19:15, 8:18, 14:19, 21:24 ).
Для нават тэарэтычнага выхаду ў плэй-оф Еўрабаскета зборнай Беларусі трэба было не прайграць з розніцай больш за 11 ачкоў, але нашы дзяўчаты з задачай не справіліся.
Такім чынам, беларускі пакінулі турнір і пазбавіліся шанцаў прыняць удзел у кваліфікацыйным турніры на Алімпіяду-2020.