Жлобінскі "Металург" — чэмпіён Беларусі па хакеі

Жлобінцы з Кубкам / Скрыншот з відэа
Жлобінцы з Кубкам / Скрыншот з відэа

Жлобінскі "Металург" — чэмпіён Беларусі па хакеі. Фінальная серыя выйграна ў гродзенскага "Нёмана" з лікам 4:3. У панядзелак у рашаючым паядынку ў Гродне "Металург" перамог з мінімальным лікам — 1:0 (0:0, 1:0, 0:0). Адзіную шайбу закінуў Павел Купчыхін на 29-й хвіліне.

Летась чэмпіёнам таксама быў "Металург", які ў фінальнай серыі абыграў мінскае "Юнацтва". У жлобінцаў тры перамогі ў нацыянальным першынстве.

Жлобінскі "Металург" — чэмпіён Беларусі па хакеі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі