Жодзінскае “Тарпеда” на выездзе згуляла ўнічыю з бялградскім ОФК – 2:2

Жодзінскае “Тарпеда” не здолела ўтрымаць перамогу ў першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы супраць сербскага ОФК.
Ужо на 14-й хвіліне вызначыўся нападаючы Ігар Крывабок, але сербы, якія засталіся ў меншасці пасля выдалення Мілана Родзіча, здолелі зраўняць лік у дададзены час першага тайма.

На 90-й хвіліне паўабаронца Антон Бруснікін вывеў жодзінцаў наперад, але за некалькі секунд да фінальнага свістка Сяргей Канцавы зрэзаў мяч у свае вароты.

Гульня ў адказ пройдзе праз тыдзень у Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі