Жодзінскі выбаркам забракаваў 400 подпісаў за Статкевіча і 200 — за Кастусёва
Жодзінская гарадская выбарчая камісія на паседжанні 7 лістапада прызнала несапраўднымі подпісы, сабраныя за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва і старшыні аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікалая Статкевіча, паведамляе БелаПАН. Жодзінская камісія знайшла шмат памылак у іх падпісных лістах. Туды трапілі людзі, якія не пражывалі ў горадзе. Так, у Статкевіча знайшлі 400 несапраўдных подпісаў, а ў Кастусёва — 200. Ініцыятыўныя групы іншых палітыкаў працавалі больш сумленна, адзначылі ў камісіі.