Жукі-караеды пашкодзілі ўжо 4 тысячы га беларускіх лясоў

Жукі-караеды пашкодзілі ўжо 4 тысячы га беларускіх лясоў

У Беларусі жукі-караеды пашкодзілі ўжо да 4 тысяч га лясоў. Найгоршыя наступствы ад нашэсця шкодных насякомых у Гомельскай вобласці, дзе ўжо абвясцілі надзвычайную сітуацыю прыроднага характару. Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на намесніка міністра лясной гаспадаркі Леаніда Дзям’яніка.

Па словах чыноўніка, караед прыйшоў у Беларусь з Польшчы і Украіны. Шкоднікі завяліся там тры гады таму і ў суседніх краінах яшчэ не цалкам далі рады гэтай праблеме. Болей за ўсё ў нас пацярпелі лясы Гомельшчыны і Брэстчыны, закранутыя таксама поўдзень Магілёўшчыны і Міншчыны.

Каб спыніць распаўсюд шкоднікаў, трэба своечасова вырубаць паедзеныя жуком дрэвы. Адметна, што караед шкодзіць толькі слабым дрэвам, а здаровая сасна сама змагаецца з насякомым і “засмальвае” іх сваёй жывіцай.

Прычынай такой навалы караедаў спецыяліст называе засуху, якая трымалася ў Гомельскай вобласць тры гады запар. З-за ўсыхання глебы дрэвы аслабелі і сталі няўстойлівымі да заражэння.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі