Журналіст Барыс Гарэцкі стаў невыязным, памежнікі яго знялі з цягніка

Беларускія памежнікі знялі з цягніка журналіста Барыса Гарэцкага, які ехаў на семінар у Кіеў. Гарэцкі працуе карэспандэнтам у газеце “Наша ніва”, супрацоўнічае і з іншымі СМІ.  Ён удзельнічаў у апошніх апазіцыйных акцыях пратэсту, а раней яго неаднойчы затрымлівалі як актывіста “Маладога фронту”. Летась Барыса Гарэцкага судзілі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі і пакаралі штрафам, які ён выплаціў.

Ён сцвярджае, што на гэты момант не мае ніякіх запазычанасцяў і што супраць яго не распачатая крымінальная справа.

Радыё Свабода  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі