Журналіста “Нашай Нівы” аштрафавалі за тое, што ён “свістаў у свісток"

Баранавіцкі раённы суд аштрафаваў на 62 тысячы рублёў фотакарэспандэнта незалежнай газеты “Наша ніва” Арсеня Пахомава. Ён быў затрыманы ў Баранавічах 10 верасня каля будынка суда, дзе праходзіў працэс моладзевага актывіста Яраслава Грышчэні. 21 верасня Пахомаву было прызначана пакаранне, але пра яго ён даведаўся толькі на днях, калі атрымаў ліст з суда. Пра тое, у чым жа абвінавацілі журналіста, “Еўрарадыё” распавёў сам Арсень Пахомаў:

“Нібыта, я наўмысна свістаў у свісток і крычаў “Жыве Беларусь!” і “Свабоду Грышчэні!”.

Тым самым журналіст "перашкаджаў правядзенню судовых працэсаў, чым парушыў грамадскі парадак і спакой грамадзян".

Акрамя Пахомава тады каля баранавіцкага суда былі затрыманыя двое фотакарэспандэнтаў з замежных агенцыяў. На іх таксама складалі пратаколы, але позваў у суд не давалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі