Журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Журналістку Кацярыну Барысевіч перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага. 

Як піша TUT.by, яна атрымала ад родных першую перадачу з адзеннем і прадуктамі. Пры гэтым ёсць звесткі, што лісты да журналісткі амаль не даходзяць: дайшоў толькі адзін.

Барысевіч затрымалі ўвечары 19 лістапада, у яе кватэры адбыўся ператрус. Генпракуратура пачала на журналістку і доктара бальніцы хуткай меддапамогі Арцёма Сарокіна крымінальную справу — іх падазраюць у разгалошванніе медыцынскай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы. Барысевіч апублікавала матэрыял, з якога вынікала, што забіты Раман Бандарэнка не быў п'яным: у яго крыві было 0 праміле алкаголю. 

29 лістапада заканчваецца 10 сутак з моманту затрымання журналісткі. Да гэтага тэрміну ёй павінныя выставіць абвінавачванне ў прысутнасці абаронцы і прыняць рашэнне пра меру стрымання.

Пісаць Кацярыне можна на наступны адрас: СІЗА №1 г. Мінска, 220030, вул. Валадарскага, 2, Барысевіч Кацярыне Анатольеўне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі