Журналісты CNN змаглі зняць, як украінцы запускаюць дальнабойныя дроны па Расіі

Украінскія вайскоўцы запускаюць беспілотнік

Украінскія вайскоўцы запускаюць беспілотнік / CNN

Журналісты амерыканскага тэлеканала CNN здолелі зняць працу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія запускаюць дальнабойныя дроны па Расіі. Пра гэта расказвае Hromadske. У кадр патрапіў запуск украінскага беспілотніка "Лютий" у канцы верасня. У тую ноч ён атакаваў склад боепрыпасаў у Катлубане Валгаградскай вобласці. Адлегласць да мэты склала больш за 600 кіламетраў.

Адзін з камандзіраў падраздзялення, які кіраваў атакай ваенны з пазыўным Вектар распавёў журналістам, што асабіста кантраляваў ужо больш за 500 такіх удараў па Расіі. Паводле яго слоў, мэтай атак з'яўляецца склады боепрыпасаў, а таксама цягнікі з іранскімі ракетамі, якія прыбылі ў РФ. Яго падраздзяленне, у прыватнасці, правяло маштабную атаку на склад у Таропцы ў Цвярской вобласці.

Пры гэтым украінскія вайскоўцы прызнаюць, што расійская супрацьпаветраная абарона адбівае шматлікія напады беспілотнікаў. Эфектыўнасць украінскіх атак была б вышэйшай, калі б ЗША дазволілі Украіне біць углыб расійскай тэрыторыі заходнім узбраеннем, дадаў Вектар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі