Журналісты з Глыбокага знялі фільм "Дзеці вайны" (відэа)
Пра лёс людзей, якім пашчасціла выжыць падчас карных аперацый гітлераўцаў.
Журналісты з Глыбокага знялі фільм пра лёс людзей, якім пашчасціла выжыць падчас карных аперацый гітлераўцаў у мінулую вайну. У лістападзе 1942 года акупанты правялі карную аперацыю "Нюрнберг", якая была скіраваная супраць партызан, што дзейнічалі ў Казянскіх лясах.
У выніку гэтай аперацыі найбольш пацярпела мірнае насельніцтва. Шмат людзей было забіта або жывымі спалена ў агні. Тыя людзі, якім удалося выжыць у той страшны час, падчас вайны былі дзецьмі. Таму фільм і называецца "Дзеці вайны".
Фільм знялі Леанід Юрык і Зміцер Лупач. Тэкст для фільма агучыў Зміцер Бартосік. Плануецца зняць яшчэ дзве часткі фільма, у якіх гаворка пойдзе пра лёс малалетніх вязняў канцлагераў і пра іх пасляваеннае дзяцінства.