Жыхар Баранавічаў спрабаваў абліць вайскоўцаў МУС гаручай вадкасцю

Жыхар Баранавічаў спрабаваў абліць вайскоўцаў МУС гаручай вадкасцю

58-гадовы жыхар Баранавічаў спрабаваў абліць вайскоўцаў МУС гаручай вадкасцю, а пасля падпаліў бутэльку і кінуў яе ў бок вайскоўца, але не дакінуў. Адбылося гэта ўвечары 10 жніўня падчас масавых пратэстаў у горадзе супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Мужчыну затрымалі і судзілі.

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога суда, дзяржабвінаваўца прасіў для жыхара Баранавічаў 6 гадоў калоніі. У выніку ён атрымаў 5 гадоў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Суд прызнаў мужчыну вінаватым у пагрозе выкарыстання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Як паведаміла ў панядзелак Генпракуратура, суды вынеслі прысуды ўжо па 16 такіх крымінальных справах. Агулам іх туды перадалі больш за сотню. У той жа час няма ніводнай крымінальнай справы, распачатай па шматлікіх фактах гвалту і катаванняў сілавікоў у дачыненні пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі