Генпракуратура: 100 крымінальных спраў па "масавых беспарадках", 16 прысудаў
9 лістапада Генпракуратура паведаміла пра накіраваныя ў суд крымінальныя справы, звязаныя з "масавымі беспарадкамі", удзелам у "несанкцыянаваных мерапрыемствах", гвалтам ці пагрозай гвалту ў дачыненні супрацоўнікаў міліцыі. Такіх спраў больш за 100! Суды ўжо вынеслі 16 прысудаў. Пратэстоўцаў караюць пазбаўленнем ці абмежаваннем волі, буйнымі штрафамі.
А вось пра тое, ці распачаты крымінальныя справы ў дачыненні сілавікоў па заявах грамадзян аб збіцці, катаваннях, Генпракуратура маўчыць. А заяваў было пададзена каля 1800. Афіцыйныя асобы заяўлялі, што "праверка працягваецца". І вось яе тэрмін заканчваецца, неўзабаве будзе агучана прынятае рашэнне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.