Жыхар Баранавічаў прадаваў машыны, якія яму пакідалі на рамонт

Жыхар Баранавічаў прадаваў машыны, якія яму пакідалі на рамонт

Жыхар Баранавічаў прадаваў машыны, якія яму пакідалі на рамонт. Цяпер на 29-гадовага мужчыну Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за махлярства.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, непрацуючы жыхар Баранавічаў абяцаў адрамантаваць аўтамабілі, а насамрэч перапрадаваў іх па зніжаным кошце. Таксама мужчына пад рознымі нагодамі пазычаў у знаёмых грошы, не намерваючыся іх вяртаць.

Следства паведамляе пра восем эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці зламысніка з красавіка 2013-га па кастрычнік 2015 года. Агульная сума шкоды складае каля 800 мільёнаў рублёў.

Дарэчы, раней мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за махлярства. Цяпер яго ўзялі пад варту, яму выставілі абвінавачанне.

Следства выявіла ўжо месцазнаходжанне трох аўтамабіляў, прададзеных злымыснікам. Так, "Додж" быў знойдзены 11 снежня, а раней аператыўнікі адшукалі "Пежо" і "Мэрсэдэс". Аднак апошні з іх апынуўся ў напаўразабраным стане.

Фота: sk.gov.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі