Жыхар Брэстчыны накраў мёду з вулляў на больш як 6 мільёнаў рублёў

Жыхар Брэсцкай вобласці выкраў 43 рамкі з мёдам з 12 пчаліных вулляў. Агульная сума скрадзенага склала 6,4 млн рублёў, паведамляе БЕЛТА. Крадзеж адбыўся ў двары дачнага дамка ў вёсцы Беліна Барысаўскага раёна. Пасля таго як уладальнік дачы звярнуўся ў міліцыю, было высветлена, што мёд скраў раней несудзімы 26-гадовы жыхар вёскі Парахонск Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скрадзенае часткова вярнулі.

Як растлумачыў на допыце затрыманы, мёд ён збіраўся прадаць. Характэрна, што красці ён пайшоў, калі пчолы ўжо спяць, і вуллі можна спакойна ўскрываць.

Зламысніку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі