Жыхар Быхава краў пасведчанні інвалідаў, каб бясплатна ездзіць у цягніках

Жыхар Быхава краў пасведчанні інвалідаў, каб бясплатна ездзіць у цягніках

Выкрадальніка чужых дакументаў затрымалі ў цягніку Магілёў — Жлобін. Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, рэвізоры ўсумніліся ў сапраўднасці пасведчання інваліда, якое паказаў адзін з пасажыраў. Фотаздымак яўна належаў прад’яўляльніку дакумента, а вось дэфекты друку выклікалі падазрэнні.

Нарад транспартнай міліцыі затрымаў мужчыну. Затым была праведзеная экспертыза, якая пацвердзіла падазрэнні кантралёраў — пасведчанне было падробкай. Падазраваны раней меў не адну судзімасць, гэта 43-гадовы жыхар Быхава, які ехаў дадому з Магілёва. У абласным цэнтры ён наведаў псіханеўралагічны дыспансер і скраў у аднаго з пацыентаў пасведчанне інваліда. Зламыснік прыклеіў туды сваё фота і нейкі час ездзіў па гэтым дакуменце бясплатна.

Таксама ў мужчыны знайшлі яшчэ адно пасведчанне інваліда. Гэты дакумент ён скраў у свайго знаёмага з Магілёва, разам з якім выпіваў.

Затрыманы змешчаны ў ІЧУ. У дачыненні да яго распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 378 КК (крадзеж асабістых дакументаў) і арт. 380 КК (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі