Жыхар Ганцавіцкага раёна скраў мыла з ізалятара часовага ўтрымання

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні склалі ганцавіцкія міліцыяты на жыхара вёскі Любашава. Ён скраў з прыбіральні ізалятара часовага ўтрымання мыла.
Мужчына якраз адбыў пакаранне і мусіў выйсці з ізалятара на волю, але перад гэтым зайшоў у прыбіральню. Міліцыянты хутка заўважылі, што ў іх скралі мыла. Вяскоўца абшукалі і знайшлі ў яго скрадзенае. Цяпер ён знаходзіцца дома пад падпіскай аб нявыездзе. Яму пагражае ад 350 тыс. да 1 млн 50 тысяч рублёў штрафу альбо адміністрацыйны арышт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі