Жыхар Гомельскага раёна пагражаў падарваць Нацыянальную бібліятэку

Жыхар Гомельскага раёна пагражаў падарваць Нацыянальную бібліятэку ў Мінску. Як паведаміў БелаПАН, 24 лістапада невядомы затэлефанаваў на гарадскі нумар дзяжурнай часткі КДБ. Мужчына заявіў, што збіраецца падарваць будынак Нацыянальнай бібліятэкі, каб прыцягнуць увагу грамадства да яго асабістых праблемаў.

"Тэлефоннага падрыўніка" знайшлі — выявілася, што гэта 48-гадовы жыхар пасёлка Фашчаўка Гомельскага раёна. Мужчына падчас апытання растлумачыў, што быў у стане алкагольнага ап'янення і не разумеў сваіх дзеянняў. Падчас агляду месца жыхарства мужчыны выбухных прыладаў не знайшлі. Цяпер вядзецца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі