У Мастах мужчына прасіў дапамогі міліцыі, а яго затрымалі

У Мастах мужчына прасіў дапамогі міліцыі, а яго затрымалі

У Мастах (Гродзенская вобласць) затрымалі ўдзельніка ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Аляксандра Мілюка. Ён вяртаўся дахаты з сынам, калі да яго пачаў чапляцца невядомы мужчына — правакаваў на бойку. Мілюк рабіў відэазапіс гэтага.

Неўзабаве пад'ехалі на аўтамабілі міліцыянеры. Аляксандр Мілюк папрасіў яму дапамагчы, але яны... затрымалі і яго, пакінулі ў ізалятары да суда, які прызначылі на панядзелак, паведамляе spring96.org.

Праваабаронцы сведчаць, што 3 ліпеня затрыманні прайшлі ў розных гарадах краіны. У Гомелі міліцыянеры схапілі Алену Давыдаву, Святлану Нарскіну і Аляксея Раманава. Затрыманы ўдзельнік ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Яўген Клімук са Скідзеля. У Барысаве затрымлівалі трох хлопцаў, якія былі ў майках з надпісам "3ИЮЛЯ", стылізаваных пад 3%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі