Жыхар Наваполацка скраў 200 млн рублёў старымі ў краме, дзе працаваў

Жыхар Наваполацка скраў 200 млн рублёў старымі ў краме, дзе працаваў

Жыхар Наваполацка скраў 200 мільёнаў старых рублёў у краме, дзе працаваў на дзвюх пасадах. 26-гадовы малады чалавек быў загадчыкам гандлёвага аб’екта камерцыйнай структуры і сумяшчаў гэтую пасаду з працай касіра. У пачатку гэтага года ён у некалькі прыёмаў прысабечыў з касы грашовую выручку.

Гэтыя акалічнасці высветлілі супрацоўнікі АБЭЗ Полацкага РАУС і завялі на маладога чалавека крымінальную справу за прысваенне грашовых сродкаў.

Суд прызнаў касіра вінаватым і накіраваў на тры гады ў калонію ўзмоцненага рэжыму. У асуджанага таксама канфіскуюць маёмасць і пазбавяць яго права цягам пяці год займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем і распараджэннем таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі, перадае прэс-служба Віцебскай абласной міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі