Жыхар Швецыі скарыстаўся "хуткай дапамогай" як таксоўкай
Інцыдэнт адбыўся ў правінцыі Эстэргетланд. 28-гадовы швед, імя якога не называецца, патэлефанаваў па нумары тэрміновай медыцынскай дапамогі і паведаміў, што яго маці сур'ёзна хварэе і патрабуе дапамогі. Калі "хуткая" прыехала, швед заявіў, што яго маці на самой справе знаходзіцца ў іншым месцы, інфармуе onet.pl. Але як выявілася, швед падмануў дактароў. У яго доме нікога не было і нікому не патрабавалася тэрміновая дапамога.
Мясцовыя ўлады паабяцалі паставіцца да расследавання інцыдэнту вельмі сур'ёзна. Якое пакаранне пагражае прадпрымальнаму шведу, не ўдакладняецца.
Мясцовыя ўлады паабяцалі паставіцца да расследавання інцыдэнту вельмі сур'ёзна. Якое пакаранне пагражае прадпрымальнаму шведу, не ўдакладняецца.