Жыхар Светлагорска некалькі гадзін выкідаў у вокны кватэры паламаную мэблю

Жыхар Светлагорска некалькі гадзін выкідаў у вокны кватэры паламаную мэблю

Следчы камітэт завяршыў расследаванне справы 36-гадовага жыхара  Светлагорска, якога вінавацяць у хуліганстве, наўмысным знішчэнні або пашкоджанні маёмасці, учыненм агульнанебяспечным спосабам, і супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаным з пагрозай прымянення сілы.

Падзеі, якія назіраді многія жыхары Светлагорска адбыліся 3 лістапада. Мужчына забарыкадаваўся ў кватэры на шостым паверсе шматкватэрнага дома, выбіў шыбы і некалькі гадзін выкідаў на вуліцу розныя прадметы і часткі разламанай мэблі. Выкінутымі прадметамі ён пашкодзіў прыпаркаваны аўтамабіль "Volkswagen Passat", які належыць жыхару суседняга дома. Шкода ацэненая прыблізна ў 18 мільёнаў рублёў.

У кватэры, якая належыць маці, мужчына пашкодзіў і знішчыў розную маёмасць і падпаліў канапу, што выклікала пажар.

Калі міліцыянты прыбылі на месца здарэння, мужчына актыўна супраціўляўся ім: кідаў нажы і шкляныя бутэлькі, спрабаваў ударыць нажом, прымацаваным да швабры, пагражаў выбухам газу і падпалам кватэры. Затрымалі яго байцы гомельскага АМАП.

Высветлілася, што мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення і пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Судова-псіхіятрычная экспертыза прыйшла да высновы, што падчас сваіх дзеянняў мужчына не мог усведамляць фактычны характар ​​і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Матэрыялы крымінальнай справы накіраваныя ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі