Жыхарка Браслава абліла помнік Леніну зялёнай фарбай

Жыхарка Браслава абліла помнік Леніну зялёнай фарбай

У Браславе раённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу аб псаванні маёмасці.

Увечары 23 сакавіка 53-гадовая жанчына запэцкала помнік Леніну на цэнтральнай плошчы горада зялёнай фарбай. Як вынікае з паведамлення СК, знайсці яе дапамаглі запісы камер відэаназірання.

Жанчыну затрымалі. 

Паведамляецца, што ў 2020 годзе яна прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту — паводле арт. 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) КаАП.

Апошні раз помнік Леніну ў Беларусі аблівалі фарбай хіба што ў 2017 годзе. Гэта адбылося ў Слуцку. Праўда, там выкарыстоўвалі чырвоную фарбу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі