Жыхарка Маладэчаншчыны 4 ліпеня адзначыць свой 119-ы дзень народзінаў
Свой 119-ы дзень народзінаў збіраецца адзначыць найстарэйшая жыхарка Беларусі Ганна Паўлаўна Рагель. Яна жыве ў вёсцы Белыя Маладэчанскага раёна ў прыватным доме з
дачкой-пенсіянеркай. Улады напярэдадні дня народзінаў выдзелілі
доўгажыхарцы матэрыяльную дапамогу ў памеры 100 тысяч рублёў.
Паводле звестак на 1 красавіка, 100-гадовую мяжу перакрочылі 624 жыхары нашай краіны, сярод якіх толькі 85 мужчын. А ва ўзроставай групе старэйшых за 110 гадоў знаходзяцца толькі жанчыны, іх 13 чалавек.
БЕЛТА