Жыхарка Нароўлі 8 гадоў атрымлівала пенсію за брата, якога таемна пахавала

Жыхарка Нароўлі 8 гадоў атрымлівала пенсію за брата, якога таемна пахавала

Жыхарка Нароўлі цягам васьмі гадоў прысвойвала пенсію па інваліднасці, якую выплачвалі яе брату. 58-гадовая жанчына змагла прысвоіць болей за 80 мільёнаў рублёў. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нараўлянскі аддзел Следчага камітэта, у лютым 2008 года жанчына таемна пахавала роднага брата, які памёр у 47 гадоў. Ён быў інвалідам І групы з дзяцінства.

З таго часу жанчына атрымлівала за брата пенсію на пошце, пакуль увосень 2015 года сацыяльныя службы не выявілі махлярства.

Была зробленая эксгумацыя трупа, праведзеныя судова-медыцынскія і генетычныя экспертызы, якія пацвердзілі факт смерці і супадзенне ДНК памерлага з ДНК абвінавачанай. У Следчым камітэце адзначылі, што іншыя сваякі ведалі пра махлярства, але хавалі гэта да арышту жанчыны. Пасля гэтага родныя сталі добраахвотна кампенсаваць шкоду. На маёмасць абвінавачанай наклалі арышт.

Пенсіянерцы пагражае сама меней два гады турмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі