Жыхарку Калінкавічаў аштрафавалі за мурал у двары яе дома

Мурал у двары дома ў Калінкавічах / palesse.press​
Мурал у двары дома ў Калінкавічах / palesse.press​

Суд у Калінкавічах аштрафаваў мясцовую жыхарку Валянціну Яшчанка на 290 рублёў за мурал ў двары яе дома, паведамляе "Палеская вясна". На плоце намаляваны вершнік на фоне белага і чырвонага колераў. Мурал размешчаны на ўнутраным боку плота, але бачны з вуліцы, па якой ходзіць транспарт.

Суд палічыў, што гэта можна расцаніць як пікет і пастанавіў "падвергнуць Валянціну Віктараўну Яшчанка адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 10 базавых велічынь". Падстава — ч.1 арт. 23. 34 Каап.

Яшчанка сваёй віны не прызнала. Яна адзначыла, што праверку па факце з'яўлення мурала ў яе ў двары мясцовая міліцыя праводзіла яшчэ ў лістападзе мінулага года.  Складу правапарушэння праваахоўнікі тады не знайшлі. Але нават калі склад і быў, то тэрмін прыцягнення да адказнасці за гэтае правапарушэнне, згодна з законам, скончыўся 9 студзеня — па заканчэнні двух месяцаў, нагадала Валянціна суду. Суд вырашыў гэта не ўлічваць і вынес абвінаваўчую пастанову. 

Валянціна Яшчанка мае намер абскардзіць гэта рашэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі