Жыхару Баранавічаў ледзь не адгрызлі нос
Кур’ёзнае здарэнне адбылося яшчэ 15 лістапада.
Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, у мінулым месяцы да праваахоўнікаў звярнуліся медыкі з Баранавіцкай лякарні. Туды трапіў 27-гадовы мясцовы жыхар з траўмай носу. Пацярпелы заявіў, што яго ўкісіў знаёмы "на глебе асабістых непрыязных адносінаў".
Судова-медычная экспертыза 14 снежня заключыла, што раненне носа з утварэннем дэфекту мяккіх тканак адносіцца да цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Траўма выразілася ў непапраўмым знявечанні твару. У дачыненні 28-гадовага нападніка была распачата крымінальная справа.
Яму пагражае да 8 год пазбаўлення волі.