Жыхары Брэста дамагліся рамонту дарогі з тысячай ямінаў (фота)

Як паведамляла Еўрарадыё, сёлета грамадскія актывісты пачалі кампанію "Тысяча і адна яміна". Было налічана каля 1000 выбоін на дарожным пакрыцці працягласцю ўсяго ў 500 (!) метраў. Актывісты кампаніі “Гавары праўду!” разам з мясцовымі жыхарамі склалі зварот да кіраўніцтва горада.


Па словах каардынатара кампаніі Ігара Маслоўскага, з'яўленне тэхнікі і рабочых — вынік намаганняў сумеснай дзейнасці актывістаў і жыхароў мікрараёна Паўднёвы.


Маслоўскі: "Для вырашэння гэтай праблемы намі было сабрана больш за 1100 подпісаў. Спачатку ўлады ўхіліліся ад вырашэння праблемы, але пасля прадпісання абласнога ДАІ і абскарджвання рашэння гарвыканкаму ў аблвыканкаме мы атрымалі станоўчы адказ, што рэканструкцыя будзе. І вось яна пачалася".


Мясцовыя жыхары збіраюцца яшчэ дамагчыся пабудовы тратуара ўздоўж дарогі.
 

Фота — "Гавары праўду"
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі