Жыхары Брэста перапрадалі ў Расію неліквіднага малака амаль на $100 тыс

Жыхары Брэста перапрадалі ў Расію неліквіднага малака амаль на $100 тыс

На дваіх жыхароў Брэста завялі крымінальную справу за перапродаж у Расію неліквіднага малака. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на Ваўкавыскі міжрайаддзел упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці.

Паводле інфармацыі ведамства, у поле зроку фінансавай міліцыі гэтыя грамадзяне трапілі падчас маніторынгу сельгаспрадпрыемстваў, якія прадаюць малако камерцыйным структурам. Двое брэстаўчанаў актыўна скупалі неліквід, карыстаючыся чужымі дакументамі індывідуальнага прадпрымальніка. Тавар яны знаходзілі ў гасрпадарках Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а затым перапрадавалі ў Расію за наяўны разлік.

Іх прыбытак склаў не меней за 185 тысяч рублёў. Малако вазілі звычайным грузавым транспартам, каб не прыцягваць увагу расійскіх кантрольных службаў. Такім чынам, афармляць малако на мяжы не даводзілася.

У дачыненні “бізнэсменаў” распачалі крымінальную справу паводле ч.2 арт. 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Максімальнае пакаранне — 5 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі