Жыхары Францыі, Эстоніі і Люксембурга найчасцей тэлефануюць праз Інтэрнэт

Усё больш еўрапейцаў тэлефануе праз Інтэрнэт: сёлета ў першым квартале так тэлефанавалі 15%, а ў 2006 годзе – толькі 9%, у 2005 - 5%. Часцей за ўсё тэлефануюць праз Інтэрнэт жыхары Францыі, Эстоніі і Люксембурга. Паводле штогадовага статыстычнага аналізу Еўрастат, 54% еўрапейцаў мае сталы доступ да Інтэрнэту, але розніца паміж краінамі ўсё яшчэ вялікая: у Галандыі Інтэрнэт мае 83% насельніцтва, у Швецыі - 79%, у Даніі - 78%. Тым часам у Балгарыі Сецівам карыстаецца толькі 19% насельніцтва, у Румыніі - 22%.

Паводле апытанняў, у 27 краінах ЕС Сецівам карыстаюцца перадусім для пошуку інфармацыі (57%) і для карыстання электроннай поштай (50%). Найбольш актыўныя старонкі ў Сеціве ствараюць датчане, фіны і галандцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі