Жыхары "Каскада" вывесілі белыя, чырвоныя і белыя майткі (відэа)
У двары жылога комплекса "Каскад" у Мінску — новая інсталяцыя. Раней жыхары вывешвалі вялікія бел-чырвона-белыя сцягі. Аднак супрацоўнікі МНС прыганялі вышку і здымалі сцягі.
Цяпер над дваром лунаюць вялізныя майткі — белыя, чырвоныя і белыя. Жыхары "Каскада" чакаюць наступнага прыезду вышкі ратавальнікаў.
Пасля таго, як за выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга актыўна пачалі штрафаваць, беларусы сталі вывешваць вопратку белага і чырвонага колеру ў пэўнай паслядоўнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.