Жыхары Мінска змогуць дакладна даведацца, калі ў іх дамах уключаць батарэі

Жыхары Мінска змогуць дакладна даведацца, калі ў іх дамах уключаць батарэі

Ацяпляльны сезон распачаўся ў Мінску з 28 верасня — батарэі ўключылі на аб’ектах сацыяльнай сферы, а 1 кастрычніка пачнуць абаграваць жылы фонд. Але жылыя дамы падключаюцца да цяпла паэтапна, цягам некалькіх дзён. На сайце 115.бел можна даведацца, калі менавіта пачнуць “тапіць” у вашай кватэры.

Інфармацыя пра адключэнні і падключэнні камунальных паслугаў змешчаная ў асобным раздзеле. Трэба ўвесці назву вуліцы і нумар дома — і тады інфармацыя будзе даступная.

Варта ўлічваць, што на гэтым сайце ёсць інфармацыя толькі пра дамы, якія знаходзяцца на абслугоўванні ўпраўлення ЖКГ. Дамоў, дзе за ацяпленне адказнае таварыства ўласнікаў, у гэтай базе няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі