Жыхары Свіслачы: “У доме Каліноўскіх павінен быць музей”
30 кастрычніка ў Свіслачы на Гродзеншчыне прайшлі мемарыяльныя ўрачыстаці ў гонар герояў паўстання 1863 года. Акцыю ўвесь час здымалі людзі ў цывільным, але ў х
Некалькі дзесяткаў чалавек з Гродна, Мінска і Слоніма ўсклалі кветкі каля помніка Кастусю Каліноўскаму, на магіле ягонага брата Віктара
і памятнага крыжа ў вёсцы Якушоўка. Сёлета ў рамках урачыстасцяў
упершыню зладзілі “Лясную выставу кавалёў”. Проста на паляне ў лесе, дзе
праходзіць нефармальная імпрэза, майстры Юрась Мацко, Алесь Панцяцей і Валер Жамойцін паказалі свае працы.
Пра
тое, як павінна ўшаноўвацца памяць герояў славутага паўстання,
Еўрарадыё расказаў жыхар Свіслачы, шматгадовы ўдзельнік мемарыяльных
акцый Юрась Глебік:
“У ідэале тут павінен быў стаяць
музей, карцінная галерэя, як гэта было запланавана. Пракладзена
асфальтавая дарога, адноўлена ткацкая майстэрня Каліноўскіх. Многа
людзей з навакольных вёсак, што прыйшлі ўшанаваць свайго земляка. І
вялікі бардаўскі канцэрт у цэнтры Свіслачы на пляцы”.
Па словах Юрася Глебка праект рэстаўрацыі дома Каліноўскіх распрацаваны яшчэ ў савецкія часы і знаходзіцца ў краязнаўчым музеі.
Калі
аўтобус з гродзенцамі прыехаў у Свіслач, праз імгненне з’явіўся
міліцыянт. Ён ветліва прадставіўся і папрасіў, каб акцыя, як і ў
папярэднія гады, прайшла на высокім арганізацыйным узроўні: “без аніякіх
інцыдэнтаў і скаргаў з боку мясцовых жыхароў”.
Магіла Віктара Каліноўскага на свіслацкіх могілках.
Помнік нацыянальнаму герою Беларусі ў цэнтры Свіслачы.
З Мінска ў Свіслач прыехаў паэт Славамір Адамовіч (у цэнтры з відэакамерай).
Ад родавай сядзібы Каліноўскіх у Якушоўцы засталіся толькі падмуркі. Год таму месца пазначылі спецыяльным знакам.
Крыж героям паўстання 1863 года.
Рыгор
Кастусёў размаўляе са скульптарам Валерам Жамойціным. У грубай жалезнай
кампазіцыі кандыдата на пасаду прэзідэнта вельмі зацікавіў вытанчаны
матылёк.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч (справа) таксама не абмінуў лясной выставы скульптараў.