Жыхар Лунінеччыны здаў адбіткі пальцаў і стаў фігурантам крымінальнай справы
Зламаны флагшток
Жыхар Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці падчас прызыўной кампаніі здаў адбіткі пальцаў у ваенкамаце і стаў фігурантам крымінальнай справы. Як паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз, адзін з адбіткаў пальцаў яго рукі супаў са следам, знойдзеным больш за тры гады таму пры аглядзе месца здарэння (яго знайшлі на пластыкавай бутэльцы з-пад піва). Сілавікі сцвярджаюць, што 21-гадовы хлопец "прызнаўся ў зробленым" — ён сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынка крамы ў аграгарадку Дзятлавічы.
Цяпер хлопцу пагражае да трох гадоў зняволення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.