Жыхар Скідзеля вярнуўся з Польшчы і быў затрыманы за каментары ў сеціве
Калючы дрот / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
На шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзіў Гродзенскі абласны суд жыхара Скідзеля Міхаіла Мякеку. Суд адбыўся 9 жніўня, расказваюць праваабаронцы.
Міхаіл, слесар-сантэхнік, апошнія некалькі гадоў жыў у Польшчы. У 2020 годзе на хвалі пратэстаў пісаў у інтэрнэце каментары, якія, паводле версіі следства, былі скіраваныя на "распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Гэтыя паведамленні Міхаіл пакідаў у Telegram-каналах, якія беларускія сілавікі лічаць "дэструктыўнымі", у тым ліку ў канале "ЧКБ".
У выніку яму выставілі абвінавачанне па чатырох артыкулах КК. Яго абвінавацілі яшчэ і ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.