Жыхарам Новай Баравой у Мінску арганізавалі падвоз вады

Вада ў новай Баравой

Вада ў новай Баравой / "Мінская праўда"

Увечары 17 красавіка ў мінскім мікрараёне Новая Баравая быў арганізаваны падвоз пітной вады, паведамляе "Мінская праўда". Машына з вадой знаходзіцца каля дома №7 па вуліцы братоў Райт.

У Міністэрстве ЖКГ стварылі аператыўны штаб для вывучэння сітуацыі. Разам з тым у ведамстве кажуць, што цяперашняя вада з крана ў мікрараёне "прыдатная для піцця і ўжывання ў ежу".

Як распавядала Еўрарадыё, ужо некалькі дзён у мікрараёне ідзе з кранаў мутная вада. Жыхары скардзяцца, шо кепска пачуваюцца ад яе. Але толькі 16 красавіка кампанія А100, якая кіруе дамамі ў гэтым мікрараёне, прызналася, што ўжо тыдзень вядзе перамовы з камунальнікамі наконт якасці вады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі