Жыхарам Пружанаў далі ваду

Пружанцам вярнулі ваду / pexels.com
Пружанцам вярнулі ваду / pexels.com

Увечары 17 студзеня ў Пружанах аднавілася цэнтралізаваная падача вады. Паведамляецца, што падача вады аднавілася пасля 19:00.

У Пружанскім райвыканкаме заявілі: "Каб прадухіліць гідраўдар, сістэма запаўняецца паступова. Бліжэйшым часам вада паступіць ва ўсе мікрараёны горада".

Як распавядала Еўрарадыё, 20-тысячныя Пружаны зранку 16 студзеня засталіся без вады. Прычынай аварыі назвалі паломку помпы. Улады арганізавалі падвоз пітной вады ў 11 пунктаў горада.

17 студзеня мясцовая лякарня абмежавала планавую шпіталізацыю і прыём аналізаў. У стаматалогіі таксама прымалі толькі экстраных хворых. Дзіцячыя садкі не працавалі. У школы і медустановы былі дастаўленыя біяпрыбіральні. Таксама біяпрыбіральні былі ўсталяваныя ў розных раёнах горада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі