Жыхарку Пружаншчыны ўзялі пад варту за інтэрв'ю "экстрэмісцкім СМІ"
Эмблема Следчага камітэта / sb.by
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 29-гадовую жыхарку Пружанскага раёна, якая нядаўна вярнулася ў Беларусь з-за мяжы. Нагодай стала тое, што яна двойчы дала інтэрв'ю інтэрнет-рэсурсам, якія ў Беларусі былі прызнаныя "экстрэмісцкімі фармаваннямі".
Ёй выставілі абвінавачанне па ч.1 і ч.2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). З санкцыі пракурора жанчыну ўзялі пад варту.
Вядома, што пасля падзей 2020 года жанчына з'ехала ў Еўропу: жыла ў Польшчы, Італіі, Нідэрландах. У 2022 годзе была адміністратаркай аднаго з пратэсных тг-каналаў.
Калі яна на пачатку 2023-га вярнулася на радзіму, яе затрымалі міліцыянты. Яны, дарэчы, склалі на яе пратакол за "распаўсюд экстрэмізму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.