Жыхароў Паставаў заклікаюць стварыць "неабходны запас вады"

Колькі будуць працягвацца рамонтныя працы, невядома

Колькі будуць працягвацца рамонтныя працы, невядома / БЕЛТА

Жыхароў Паставаў заклікаюць стварыць "неабходны запас вады". 5 сакавіка ў горадзе ідуць рамонтныя працы на водаправодных сетках. Таму водазабеспячэнне часткі гараджан прыпынена. У спісе дзевяць вуліц і два завулкі.

Колькі будуць працягвацца рамонтныя працы, невядома. Мясцовыя ўлады толькі пішуць, што вады не будзе "да [іх] завяршэння". А калі яна нарэшце з'явіцца, прагназуюцца праблемы з яе якасцю.

Падобныя аварыі адбываюцца па ўсёй краіне (напярэдадні — у Фаніпалі ў Дзяржынскім раёне). Інфраструктура патрабуе абнаўлення, а грошы атрымліваюць найперш сілавікі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі