Жыльцы дома ў Мінску дамагліся масавай эвакуацыі прыпаркаваных машын

Жыльцы дома ў Мінску дамагліся масавай эвакуацыі прыпаркаваных машын

Жыльцам аднаго з дамоў па вуліцы Карла Маркса надакучыла сітуацыя, калі немагчыма знайсці вольнае месца для машыны. Не жадаючы мірыцца з тыповай карцінай мінскага цэнтра, яны вырашылі напісаць калектыўную скаргу ў ДАІ, якую падпісала каля 70 чалавек.

Кожны дзень у двары дамоў па вуліцы Маркса 11 і 15 вавілонскае стоўпатварэнне машын. Тут не праціснуцца. У будні дзень парковачнае месца тут не знайсці, машыны стаяць у некалькі шэрагаў, перагароджваюць заезды ў гаражы і да смеццевых кантэйнераў.

Сёння на змаганне з “нелегаламі” выдзелілі чатыры эвакуатары, якія цягам дня пазменна вывозяць аўтамабілі.

"Мы працуем толькі па выкліку, — тлумачыць супрацоўнік ДАІ. — Да нас прыйшла калектыўная скарга мясцовых жыхароў з патрабаваннем эвакуяваць аўтамабілі, якія штодня запаўняюць іх двор".

У некаторых машынах за шклом паперкі з нумарамі тэлефонаў уладальнікаў, аднак супрацоўнікі ДАІ нікому не тэлефануюць. Чаму?

"Мы не абавязаныя гэта рабіць. Усю інфармацыю мы перадаём у 102, і калі там вырашаюць, што трэба патэлефанаваць, то робяць гэта. Але ж усім не патэлефануеш", — тлумачыць супрацоўнік ДАІ.

 

Жыльцы дома ў Мінску дамагліся масавай эвакуацыі прыпаркаваных машын

“Аўдзі”, якую ўжо загрузілі на эвакуатар, пачынаюць павольна выгружаць. Гаспадыня машыны своечасова выйшла, зрэагаваўшы на датчык сігналізацыі, і цяпер ёй свеціць толькі штраф за паркоўку ў неналежным месцы — 1 базавая велічыня (23 рублі), і не прыйдзецца плаціць за эвакуацыю і штрафстаянку. А гэта 67 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі