Жырыноўскі прапанаваў Лукашэнку зняцца з выбараў
Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў Аляксандру Лукашэнку зняцца з прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, альбо вызваліць арыштаваных палітыкаў.
"Лепш [няхай] прэвентыўна ён здымаецца з выбараў, зыходзячы з таго, што ён бачыць, што грамадзяне не жадаюць яго яшчэ чарговага перавыбрання, — цытуе словы Жырыноўскага ria.ru. — Ці ж выпускае ўсіх, каго арыштавалі з кандыдатаў у прэзідэнты, рэгіструюць іх, і яны ідуць на выбары 9 жніўня".
І тады, мяркуе расійскі палітык, Беларусь "абярэ іншага прэзідэнта", а Лукашэнка "змірыцца з паразай". "Гэта было б лепш для заспакаення ўсіх жыхароў Беларусі, хоць мы не ведаем рэальную праграму астатніх кандыдатаў", — сказаў лідар ЛДПР. Жырыноўскі дапускае ў выпадку абвяшчэння Лукашэнкам аб сваёй перамозе масавыя хваляванні і нават вайсковы мяцеж.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.