Зламыснікі "сканавалі" неабходную выйгрышную камбінацыю ў гульнявым клубе
"Джэк-пот" у "аднарукага бандыта" здолела выйграць група зламыснікаў у Глыбоцкім раёне. Як паведамляе "Звязда", у іх ліку быў і супрацоўнік фірмы, якой належаць аўтаматы для гульні. Ён і дапамог учыніць злачынства — неабходная выйгрышная камбінацыя была "прасканаваная" з начынкі аўтамата і запісаная на спецыяльную прыладу.
Сума незаконнага выйгрышу не называецца. Але адзначаецца, што сярод удзельнікаў групы зламыснікаў быў і супрацоўнік праваахоўных органаў.
Сума незаконнага выйгрышу не называецца. Але адзначаецца, што сярод удзельнікаў групы зламыснікаў быў і супрацоўнік праваахоўных органаў.