Злавілі злодзея, які летась абрабаваў ашчадную касу ў Барысаве
Затрыманы 27-гадовы жыхар Віцебска, які ў траўні мінулага года абрабаваў ашчадную касу філіяла «Беларусбанка» ў Барысаве. Тады з сейфа зніклі 6700 долараў, 1000 еўра і 17 мільёнаў беларускіх
рублёў. Раней мужчына ўжо быў асуджаны. Зараз яго затрымалі за
здзяйсненне аналагічнага злачынства, пасля чаго «ўсплыў» і барысаўскі
след.
Скрадзеных грошай праваахоўнікам ён пакуль не аддаў.
БелаПАН
Скрадзеных грошай праваахоўнікам ён пакуль не аддаў.
БелаПАН